Трое грамадзян Беларусі загінулі ў ДТЗ у Расеі
- 8.08.2024, 14:21
- 12,058
Аварыя адбылася ў Ленінградскай вобласці.
22-гадовы грамадзянін Беларусі ехаў на Volkswagen Golf з Пскова ў Пецярбург, з незразумелых прычын выехаў на сустрэчную паласу, затым з'ехаў з дарогі і рэзнуўся ў дрэва, піша «Фантанка»).
Няшчасце здарылася ўчора ўвечары на трасе Р-23 «Пскоў» у Гатчынскім раёне.
Усе тры чалавекі ў аўто (у аўтамабілі было яшчэ двое - 21 і 26 гадоў) загінулі.