УСУ прасунуліся ўжо на 26 км у бок Курска
70- 8.08.2024, 13:09
- 52,204
Украінскія танкі зайшлі ў Іўніцу.
Падраздзяленні ўкраінскага войска працягваюць рух углыб Расеі: раніцай у сераду яны былі ўжо ў сяле Іўніца Курскай вобласці, паведаміў Z-канал «Два маёры».
Са звестак канала, у сяле было шэсць ці сем танкаў. Карту баявых дзеянняў па стане на раніцу чацвярга апублікавала «Радыё Свабода».
Z-канал «Імгненне Расеі» паведаміў, што невялікія групы ўкраінскіх вайскоўцаў пераразаюць трасу Суджа - Льгоў у раёне вёскі Анастасьеўкі.
«Два маёры» пішуць, што ў гэтай вёсцы ідзе стралковы бой. Баявыя дзеянні ў гэтым раёне азначаюць, што ўкраінскія сілы знаходзяцца ўжо за 23-26 км ад мяжы з Украінай (столькі наўпрост да мяжы ад Іўніцы і Анастасьеўкі, адпаведна), паведамляе dialog.ua.
Гэтыя населеныя пункты сталі самымі далёкімі мясцінамі, да якіх дайшлі ўкраінскія сілы да раніцы чацвярга.
Да вечара серады было вядома аб прысутнасці ўкраінскіх вайскоўцаў на гэтым участку толькі ў сяле Леанідава (9,5 км ад мяжы), а самая далёкая ад мяжы кропка была на ўскраіне працоўнага пасёлка Карнеева (18 км).