Беларусам могуць забараніць карыстацца балконамі
7- 8.08.2024, 12:16
- 29,336
У ЖКГ раскрылі падрабязнасці.
У Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы расказалі, пры якой сітуацыі беларусам могуць забараніць карыстацца балконам і выхад туды апячатаюць.
Як растлумачылі ў ЖКГ, усё залежыць ад стану гэтай пляцоўкі. Арганізацыі, які іх абслугоўваюць, правяраюць балконы два разы на год пры планавых аглядах жыллёвага фонду вясной і восенню.
Калі спецыялісты знойдуць дэфекты канструкцый, якія не паўплываюць на далейшае бяспечнае карыстанне пляцоўкай, работы для рамонту ўнясуць у гадавы план бягучага рамонту жылфонду.
Калі ж высветліцца, што канструкцыі знаходзяцца ў аварыйным стане, балкон агародзяць, выхад туды апячатаюць, а жыхарам, уласна, забароняць карыстацца пляцоўкай. Пры гэтым рамонт такога балкона павінны ўключыць у план работ на найбліжэйшы час.
Дарэчы, паводле правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрыманні жылых і дапаможных памяшканняў, за станам сваіх гаўбцоў і лоджый павінны сачыць таксама самі жыхары. І калі яны заўважаць няспраўнасці канструкцый, трэба паведаміць пра гэта спецыялістам абслуговай арганізацыі.