У Расеі Лукашэнку праклінаюць апошнімі словамі
66- 7.08.2024, 13:47
- 80,566
Расейскі палітолаг назваў беларускага дыктатара «паскудай».
Z-супольнасць абвінавачвае Лукашэнку ў здрадзе. Нібыта адвод беларускіх войскаў ад мяжы з Украінай дазволіў УСУ арганізаваць атаку на Курскую вобласць РФ.
Расейскі палітолаг Ігар Скурлатаў не саромеецца ў выразах, называючы беларускага дыктатара «паскудай»:
- Здраднік Лукашэнка прыбраў свае войскі ад мяжы з Украінай і цяпер адведзеныя ў Данбас свежыя часткі УСУ знішчаюць расейскіх салдат. «Саюзная дзяржава» дала расколіну глыбінёй у бездань.
Вось жа паскуда. У той час, калі супраць Пуціна ўвесь час рэалізуюцца замахі са шчырага сведчання памочніка Зяленскага ў выведцы, а NАТО наўпрост абвясціла пра ўзмацненне жорсткасці эскалацыі ў рамках Трэцяй сусветнай вайны «рукамі» укра-хунты, гэты «міратворац» прапануе нам пасябраваць з «украінцамі», фактычна капітуляваць.