На Партызанскім праспекце МАЗ аднавіў гадзіннік з боем, на якім намаляваны зубр
11- 5.08.2024, 21:28
- 9,330
Фотафакт.
У Менску на Партызанскім праспекце адкрылі, як паведамляюць «Менск-Навіны», гадзіннік з боем, які быў адноўлены пры ўдзеле МАЗа, што адзначае гэтымі днямі 80-гадовы юбілей.
Дарэчы, сам гадзіннік – сапраўдны твор мастацтва: лічбоўнік аформлены рымскімі лічбамі, асноўная ягоная дамінанта – зубр, сімвал МАЗа.