Фота пляжных валейбалістак з Егіпта на Алімпіядзе-2024 сабрала 49 млн праглядаў за дзень
73- 4.08.2024, 18:12
- 79,892
Кантраст спартсменак выклікаў небывалы ажыятаж у балельшчыкаў ва ўсім свеце.
Фатаграфія з групавога этапу Алімпіяды-2024 у пляжным валейболе сярод жанчын стала віруснай у інтэрнэце. За дзень кадр з матча паміж гішпанкамі Фернандэс Штайнер/Сорыя Гуцьерэс і егіпецкімі дзяўчатамі Марва Абдэльхадзі/Доаа Эльгабашы сабрала амаль 50 млн праглядаў.
Фатограф злавіў на кантрасце спартсменак, чым выклікаў небывалы ажыятаж у балельшчыкаў ва ўсім свеце. Практычна аголеныя загарэлыя гішпанкі стаялі насупраць цалкам захутаных у чорнае егіпцянак, піша obozrevatel.com.
У каментарах фанаты аддаюць даніну павагі прадстаўнікам іншай рэлігіі, а таксама цікавяцца, як гэта ў пляжным валейболе можна гуляць поўнасцю апранутым.
Некаторыя юзэры ў фотарэдактары выказалі здагадку, як выглядала б трансляцыя матча на егіпецкай тэлевізіі.
Сам матч Егіпет - Гішпанія завяршыўся з лікам 2:0 на карысць еўрапейскіх спартовак.