Toyota выпусціла камерцыйны электрамабіль
10- 3.08.2024, 16:28
- 3,902
Ён здольны перавозіць да 1400 кг грузу і пераадольваць 420 кіламетраў без падзарадкі.
Лінейку Toyota Proace Max папоўніла электрычная мадыфікацыя. Камерцыйны фургон паступае ў продаж у Еўропе з коштам ад 71 000 еўраў. Пра аўто расказалі на афіцыйным сайце японскага вытворцы.
Новы Toyota Proace Max выглядае знаёма, што і нядзіўна, гэта субрат Citroen Jumper, FIAT Ducato і Peugeot Boxer. Вонкава японская мадэль адрозніваецца толькі дызайнам пярэдняй часткі.
Мадэль прапануюць як фургон ці голае шасі. У фургоне аб'ём грузавога адсека складае 17 кубаметраў, а грузападымальнасць – 1400 кг.
У салоне Toyota Proace Max усталявалі лічбавы шчыток прыбораў і 10-цалевы тачскрын. Абсталяванне ўключае клімат-кантроль, датчык святла, камеру задняга віду і парктронік.
Электрамабіль Toyota Proace Max абсталяваны маторам на 272 к. с. і акумулятарнай батарэяй ёмістасцю 110 квт∙г. Заяўлены запас ходу складае 420 км, а зарадзіць батарэю на 80% у хуткім рэжыме (сталым токам магутнасцю 150 квт) можна за 55 хвілінаў.