Легіянеры ўкраінскай выведкі наладзілі ўдалае паляванне на схованкі РФ
- 3.08.2024, 16:10
- 5,392
Паспяховую аперацыю правялі на мяжы з Сумшчынай.
Легіянеры Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны нанеслі ўдары па тайніках і ўмацаваннях расейскага войска, якія размяшчаліся на мяжы з Сумскай вобласцю.
«Аператары тактычнай групы "Афіна" Міжнароднага легіёна ГУР МА Украіны прадаўжаюць знішчаць варожыя цэлі паблізу Сумскай вобласці», – адзначаецца ў паведамленні ГУВ у Telegram.
Выведнікі атакавалі сховы расейскіх акупантаў, іх умацаванні і ваенную інфраструктуру сваімі FPV-дронамі.