Буданаў загаварыў пра знішчэнне энэргасістэмы РФ
1- 3.08.2024, 8:35
- 13,604
Кіраўнік ГУР раскрыў важны нюанс.
Цалкам знішчыць энэргасістэму Расеі немагчыма, але зрабіць жыццё расейцаў цяжкім — цалкам рэальна. Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН заявіў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў.
«Цалкам мы яе не пакладзём. Як і яны нам цалкам таксама не пакладуць. Савецкая сістэма была максімальна разгалінаваная і дубляваная. Умоўна там тры ці чатыры або ў пэўных вузлах дубль ідзе. Зрабіць цяжкім жыццё можна. Цалкам зруйнаваць амаль нерэальна», - сказаў Буданаў.
Паводле яго, вузлы расейскай энэргасістэмы вельмі моцна абароненыя.
«Гэтак жа як у нас іх спрабуюць абараніць — гэтак жа, такія ж падобныя захады адбываюцца ў Расеі. Толькі яны пайшлі шляхам больш нарошчвання сістэмы СПА. У іх для гэтага магчымасцяў значна больш, бо яны з'яўляюцца вытворцамі такіх сістэм. Таму, сказаць, што гэта мы цяпер пакладзём іх энэргасістэму, ну, гэта трошкі, мабыць, некарэктна будзе», - падкрэсліў Буданаў.