Ці можа беларус адмовіцца выпраўляць свой аўтамабіль на рэнтген на мяжы?
3- 10.08.2024, 11:52
- 5,836
У мытні далі адказ.
Партал «АўтаГродна» апублікаваў пытанне беларуса пра сітуацыю, якая часам узнікае на мяжы.
«Калі мытнік прыняў пастанову пра агляд майго транспартнага сродку з выкарыстаннем сканавальнай тэхнікі, ці магу я ад гэтага працэсу адмовіцца?»
Аўтар гэтага пытання не названы, але ў Мытных органах адказ далі.
У выпадку адмовы ад падачы транспартнага сродку да мытнага агляду з выкарыстаннем рэнтгенаўскага сканера кіроўцу будзе выстаўленае адпаведнае пісьмовае патрабаванне, паведамілі ў ДМК.
Калі і яно не паўплывае на кіроўцу, мытнікі ўжывуць захады для прымусовага адбуксавання аўто да месца сканавання.
У ДМК нагадалі, што непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў прыводзіць да наступлення адміністрацыйнай адказнасці.