Варшава патрабуе ад беларускага рэжыму выдаць забойцу польскага салдата
6- 23.07.2024, 10:43
- 6,570

Польшча хоча прыцягнуць яго да адказнасці.
Польшча дабіваецца выдачы падазронага ў забойстве польскага салдата з Беларусі. Пра гэта ў эфіры RMF24 заявіў міністр юстыцыі, генеральны пракурор краіны Адам Баднар.
"Ідзе інтэнсіўная дыпламатычная работа, якая тычыцца выдачы гэтага чалавека", - сказаў ён у адказ на пытанне аб тым, як прасоўваецца расследаванне справы аб забойстве салдата на мяжы.
Баднар таксама адзначыў, што публікацыі ў СМІ пацвярджаюць, што польскаму боку вядома асоба падазраванага.
“Ёсць надзея, што гэта прывядзе да таго, што яго можна будзе прыцягнуць да адказнасці. Хачу заўважыць, што гэта адна з многіх тэм, якія мы маем з Беларуссю пры вельмі напружаных дыпламатычных дачыненнях», - дадаў Баднар.
Нагадаем, раней RMF са спасылкай на свае крыніцы, паведамляла, што польскія службы ўстанавілі асобу падазраванага ў забойстве шарагоўца Матэвуша Сітэка. Ён быў паранены нажом адным з мігрантаў на мяжы і праз некалькі дзён памёр у лякарні.