«Ну як цяпер быць, Алеж?»: УСУ знішчылі «Панцыр-С1» пад Белгарадам
7- 22.06.2024, 15:27
- 23,650

Рэакцыя мясцовых жыхароў неацэнная.
Пад Белгарадам, папярэдне, знішчаны расейскі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРПК) «Панцыр-С1». Наступствы ўдару знялі на відэа відавочцы, паведамляе Дыялог.UA.
Мясцовыя жыхары паказалі кадры пажару на месцы, дзе знаходзілася расейская сістэма супрацьпаветранай абароны.
«Это наше ПВО! А как теперь быть, Олежа? Они ж не будут теперь ловить ракеты».
— Протесты в мире (@worldprotest_tg) June 22, 2024
Тг-канал "Пепел" сообщает, что под Белгородом украинской ракетой уничтожен российский комплекс ПВО "Панцирь-С1". Официально информация не подтверждена. pic.twitter.com/CX9nZzn9if
«Гэта наша СПА. Ну як цяпер быць, Алеж? Яны ж не будуць цяпер лавіць ракеты», – скардзілася за кадрам расейка.
Паводле звестак мясцовых жыхароў, пасля дэтанацыі ўвесь раён накрыў «дождж» з аскепкаў баявой машыны. Вядома, што інцыдэнт здарыўся ў раёне населенага пункта Дубовае, што на поўдні ад Белгарада і прыкладна за 30 км ад украінскіх межаў.
