З'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў атакі на нафтабазу РФ у Адыгеі
- 21.06.2024, 15:48
- 3,436

Разбураныя як мінімум адзін будынак і пашкоджаны ангар побач з ім.
У Расеі ўночы на 20 чэрвеня прынамсі чатыры беспілотнікі атакавалі нафтабазу "Лукойла" ў Адыгеі.
Радыё Свабода апублікавала спадарожнікавыя здымкі наступстваў атакі.
На здымках са спадарожніка заўважна, што ў выніку атакі быў разбураны як мінімум адзін будынак і пашкоджаны ангар побач з ім. Верагодна, самі бакі з палівам не былі пашкоджаныя.
Кіраўнік рэспублікі Адыгея Марат Кумпілаў паведамляў аб пажары ў выніку атакі. Са слоў расейскага чыноўніка, агонь ахапіў плошчу 400 квадратных метраў.