Артылерыйская міна залятае ў бліндаж з расейскімі салдатамі тэрміновай службы ў Белгарадскай вобласці
15- 21.06.2024, 11:35
- 11,646

Відэафакт.
Расейскія салдаты тэрміновай службы, якія праходзяць службу паблізу мяжы з Украінай на Белгарадшчыне, знялі прылёт артылерыйскай міны ў свой бліндаж.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс, зроблены адным з расейцаў, які знаходзіўся ў хованцы, апублікаваны ў сацсетках.
“Салдаты тэрміновай службы з БНР знялі, як ім у бліндаж заляцеў “кабачок. Спадзяемся, ім спадабалася”, - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.