Адкуль Пуцін рыхтуе напад?
26- ВІКТАР ТАРАН
- 21.06.2024, 15:58
- 23,508

Крамлю неабходна падвышаць стаўкі.
Напярэдадні выбараў у ЗША Крэмль плануе распаліць новы цэнтр дэстабалізацыі ў свеце. Які рэгіён апынецца ў небяспецы?
Дзе Пуцін можа прыступіць да наступнай вайсковай эскалацыі? Многія спецыялісты сыходзяцца ў меркаванні, што Пуцін у найбліжэйшыя месяцы паспрабуе чарговым разам «падняць стаўкі», пачаўшы чарговую эскалацыю. На думку экспертаў, ён гэта будзе рабіць напярэдадні выбарчай кампаніі ў ЗША, каб аслабіць Амерыку і ўзняць свае стаўкі на перамовах па пераразмеркаванні сусветных сфер уплыву.
Вось толькі эксперты не могуць дамовіцца, дзе гэта можа быць. Частка мяркуе, што гэта будзе адна з краін Балтыі. А дакладней Латвія. Маўляў, акупаваць яе будзе нескладана, і NATO нічога не паспее зрабіць. Не веру. У тым ліку і таму, што расейцы не ствараюць на гэтым кірунку ўдарных груп. Наадварот - яны памяншаюць вайсковую прысутнасць на гэтых кірунках. Так, 80% воінскіх часцей, якія знаходзіліся на межах з Фінляндыяй (а гэта побач з Латвіяй), перакінулі ва Украіну. Калі планаваць там эскалацыю - навошта памяншаць вайсковую прысутнасць?
Тады дзе? На мой погляд, гэта можа быць невялікі кантраляваны канфлікт паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Ідэальны варыянт для Пуціна ўступіць у канфлікт чужымі рукамі. Ды яшчэ на мяжы з Кітаем, у крытычнай блізкасці да ЗША. Дарэчы, візіт Пуціна ў Паўночную Карэю кладзецца ў логіку гэтых падзеяў. Паглядзіце самі, пасля візіту Пуцін намякнуў, што Расея можа пачаць пастаўляць у КНДР баявыя самалёты і дальнабойныя ракеты.
Звяртаючы ўвагу на заявы Захаду аб пастаўках ва Украіну F-16 і дальнабойных узбраенняў для ўдараў па тэрыторыі Расеі, яны заявілі, што не выключаюць узмацнення вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з КНДР. Так гэта будзе ці не - неўзабаве ўбачым. Часу да пачатку новай эскалацыі ў расейцаў няшмат - да старту выбарчай кампаніі ў ЗША засталося менш за чатыры месяцы.
Віктар Таран, «Фэйсбук»