«З дурнямі, як высветлілася, развівацца немагчыма»
13- 18.06.2024, 15:47
- 10,744

Беларуска расказала, калі ў нашу краіну вернуцца спецыялісты.
У нашай краіне востра адчуваецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, заявіла намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч. Ёй адказала чытачка сайта Charter97.org з Менска:
- Пачула і гучна разрагаталася. А хто ж у гэтым вінаваты? Хто выціскае адукаваных, разумных, высокакваліфікаваных спецыялістаў за мяжу? Спачатку выгналі, пасля ўзяліся адбіраць у людзей маёмасць.
Ведама ж, паспрабуй ты надзень высокакваліфікаванаму спецыялісту на нос ружовыя акуляры, каб разгледзеў стабільнасць і развіццё эканомікі. Разумным чалавекам як запрэжаным канём не пакіруеш. А з дурнямі, як высветлілася, развівацца немагчыма.
Ну а калі працаваць не стала каму, пачалі завозіць кітайцаў, таджыкаў ды іншыя азіяцкія народы. Толькі вось высветлілася, што яны працуюць у параўнанні з беларусамі пусці-павалюся, ды і ўмеюць хіба што плітку на ходнік класці ды на будоўлях жыліцца.
І якія ж цяпер намаганні намесніца будзе прыкладваць? Абяцаць, што цябе не схопяць за падабайку? Хто ж паверыць?
Умова вяртання надзвычай простая і ляжыць на паверхні: як толькі не будзе рэжыму – то ладная частка беларусаў вернецца дадому, каб на сваёй зямлі адрадзіць з руін сваю радзіму.
І ніякія камісія вяртання і пакаяння тут не патрэбныя. А пакуль працэс міграцыі не спыніць не стрымаць, бо людзям патрэбна ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а не волкі страх ад думак: па цябе прыйдуць сёння або заўтра?