Еўра-2024 у футболе дасць штуршок нямецкай эканоміцы
3- 14.06.2024, 20:07
- 3,884

Гіганцкія грошы ў гульні.
Чэмпіянат Еўропы ў футболе, які стартуе ў пятніцу, прынясе эканоміцы Нямеччыны блізу аднаго мільярда еўраў прыбытку, падлічылі ў Інстытуце эканамічных даследаванняў Лейбніца пры Мюнхенскім універсітэце.
Згодна з эканамічным аналізам, падчас чэмпіянату Нямеччына можа чакаць ажыўлення сваёй эканомікі, якая знаходзілася ў застоі ў апошнія месяцы, паведамляе TVP.
Найбольшы прыбытак чакаецца ў сферы гатэльнага і грамадскага харчавання, а таксама ў прадуктовым рытэйле.
– Аднак чаканы станоўчы эфект будзе кароткачасовым і закончыцца разам з турнірам. Можна чакаць, што сітуацыя на рынку вернецца да ўзроўню траўня ўжо ў трэцім квартале, мяркуе эксперт інстытута Герам Вольф.
Міністэрства эканомікі Нямеччыны таксама чакае значнага паляпшэння рэнтабельнасці ў спажывецкіх сектарах. Аднак у цэлым эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што агульны ўплыў турніру на найбуйнейшую эканоміку Еўропы будзе залежаць ад таго, як на турніры выступіць каманда Нямеччыны.