МЗС Арменіі рэзка адказала Лукашэнку
9- 14.06.2024, 16:28
- 14,802
Адкліканы амбасадар для кансультацый.
МЗС Беларусі пастанавіла адклікаць свайго амбасадара ў Арменіі для кансультацый.
«Мы шчыра зычым армянскаму народу кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць аб будучыні краіны і дабрабыце людзей», — заявілі ў МЗС Беларусі.
У адказ на гэты каментар Арменія накіравала Беларусі ноту пратэсту.
«Пажаданне мець кіраўнікоў, якія б думалі пра будучыню сваёй краіны, можа зыходзіць ад таго, хто сам гэтым валодае. У выпадку з Беларуссю на гэты момант гэта сапраўды раскоша», - заявіла прэс-сакратарка МЗС Арменіі Ані Бадалян.