П'яны жыхар Бараўлян зладзіў страляніну
3- 13.06.2024, 17:20
- 4,588

З самаробнай стрэльбы.
У Бараўлянах мясцовы жыхар выпіў, а потым выйшаў на двор і пачаў страляць у паветра са стрэльбы, паведамілі ў прэс-службе ГКСЭ.
Супрацоўнікі, якія прыбылі на месца, высветлілі, што 57-гадовы мужчына раней набыў самаробную стрэльбу. Зброю канфіскавалі і накіравалі на экспэртызу.
Прадстаўлены прадмет, паводле слоў экспэртаў, выраблены самаробным спосабам, з'яўляецца агнястрэльнай зброяй і прыдатны для стральбы адзіночнымі стрэламі метадам раздзельнага зараджання.
Паводле факту набыцця і выкарыстання зброі праводзіцца праверка.