На якіх пляжах у Беларусі дазволена купацца
3- 30.05.2024, 21:01
- 2,570

Інтэрактыўная мапа ад МНС.
Надвор'е радуе жыхароў Беларусі цёплымі днямі, а значыць, усё больш папулярным становіцца адпачынак ля вады. Многія пры выбары пляжу аддаюць перавагу ціхім і аддаленым ад мітусні прыбярэжным куткам – забароненым і не абсталяваным для купання. Аднак статыстыка паказвае, што купанне на неабсталяваных пляжах часцей за ўсё прыводзіць да трагічных наступстваў. Каб кожны змог знайсці для сябе прыдатнае, а галоўнае – бяспечнае месца для адпачынку, ратавальнікі традыцыйна падрыхтавалі мапу дазволеных для купання пляжаў, паведамляе «Люстэрка».
Мапа створаная ў сэрвісе «Яндэкс», на ёй пазначаныя ўсе пляжы, спецыяльна абсталяваныя і прызначаныя для купання (лічбы на абазначэннях – нумар рэгіёну). Дно вадаёмаў там абследаванае і ачышчанае ад пабочных прадметаў, ёсць буйкі, кабінкі для пераапранання. На ўсіх такіх пляжах вартуюць ратавальнікі.
У МНС таксама нагадалі простыя правілы паводзінаў на вадзе, захаванне якіх зробіць ваш адпачынак бяспечным.
Забараняецца:
заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення;
пакідаць дзяцей без нагляду ля вады;
чапляцца за лодкі і сядзець на борце;
скакаць у ваду з лодак, катараў, прычалаў;
ныраць у незнаёмых месцах;
плаваць на надзіманых матрацах і аўтакамерах;
заплываць за буйкі;
падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.