У Менску кіроўца Volkswagen паехаў на чырвоны і ўляцеў у Hyundai
4- 26.02.2024, 21:10
- 5,402
Аварыя патрапіла на відэа.
Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая здарылася раніцай 26 лютага ў Менску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Паводле інфармацыі інспектараў, 43-гадовы кіроўца Volkswagen на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валгаградскай выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і ўрэзаўся ў Hyundai, якім кіраваў 45-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ пасажыры абодвух аўтамабіляў атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню для абследавання.