«Міністэрства аховы здароўя «ДНР» падставіла расейскіх вайскоўцаў
- 26.02.2024, 17:06
- 9,778
Расейскія прапагандысты хацелі спісаць удар па шпіталі ў Данецку на УСУ, але нешта пайшло не так.
У акупаваным Данецку расейскі беспілотнік Supercam рэзнуўся ў будынак лякарні. Адпаведныя фота з'явіліся ў сацсетках. Увечары 25 лютага ў «Тэлеграм» так званага «мін.аховы здароўя «ДНР» апублікавалі два фота, піша dialog.ua.
Акупанты ў паведамленні напісалі: «Па лякарні Данецка ўдарыў беспілотнік. У выніку трапляння БПЛА ў адну з устаноў аховы здароўя пашкоджанае шкленне».
Па ідэі, захопнікі падумалі, што гэта быў украінскі ўдарны дрон і з прапагандысцкай мэтай надумалі апублікаваць фота разбітага акна і абломкаў беспілотніка.
Аднак, мяркуючы па выяве, беспілотнік расейскі - акупанты трапілі ўласным БПЛА па памяшканні лякарні.
Параўнанне абломка з Данецка і збітым украінскімі вайскоўцамі БПЛА Supercam S350
Вялікі абломак беспілотніка, які разбіў акно ў будынку акупаванага Данецка, сведчыць аб тым, што гэта быў Supercam S350 расейскай вытворчасці.
Раеійскія акупанты ўжываюць беспілотнік Supercam S350 для аэрафотаздымкі з мэтай стварэння высокадэтальных лічбавых карт, а таксама правядзення дыстанцыйнага паветранага маніторынгу мясцовасці і аб'ектаў.
Першапачаткова ў Расею гэтыя беспілотнікі пастаўляліся выратавальным службам. Але пасля ўварвання ва Украіну яны пачалі паступаць на патрэбы ўзброеных сіл краіны-агрэсаркі для выведкі.
Расейскі беспілотнік Supercam S350
Беспілотнік мае працягласць палёту 4,5 гадзіны з перадачай інфармацыі на адлегласць да 70-100 км. Гэта забяспечвае неабходны запас магчымасцей выкарыстання БПЛА ў назіранні і выведцы.