«Колькасць ахвочых дэзертаваць расце не днямі, а гадзінамі»
5- 26.02.2024, 14:42
- 4,732
За год колькасць ахвочых дэзертаваць у войску РФ вырасла ў 10 разоў
Пра выпадкі гвалту і пазасудовых распраў над расейскімі вайскоўцамі з боку іх таварышаў са службы ці камандзіраў паведамлялася неаднаразова. Чыноўнікі гэтую інфармацыю ці не каментуюць, ці адмаўляюць. Аб прыцягненні вінаватых да адказнасці нічога невядома.
Падрабязна гэтую тэму ў эфіры тэлеканала FREEДОМ абмеркавалі з прэс-сакратаром украінскага фонду "Ідзіце лесам" Іванам Чувіляевым.
- Гэтых людзей гоняць на забой любымі даступнымі сродкамі, іх падманам, сілай, чым заўгодна завабліваюць у войска, іх запіхваюць туды даслоўна за каўнер і за любыя спробы вырвацца, супраціўляцца, сысці, уцячы - адпраўляюць у Зайцава, адпраўляюць у ямы, адпраўляюць у скляпы. Гэта карная сістэма ад пачатку да канца, ад моманту, калі чалавек пераступае парог вайсковага камісарыята, і заканчваючы момантам, калі яго блізкім прывозяць цынкавую труну. Гэта ўсё карная сістэма ва ўсіх сваіх праявах, - распавёў Чувіляеў.
Ён распавёў, што за ўсялякую правіннасць, і за ўсялякія спробы супраціўляцца ў войску РФ гвалцяць, збіваюць, прыкоўваюць кайданкамі, выводзяць на мароз і абліваюць вадой.
- Вось гэта ўсё самы сапраўдны ГУЛАГ у чыстым выглядзе… За апошні год колькасць ахвочых пакінуць лінію фронту, колькасць ахвочых дэзертаваць вырасла ў 10 разоў. Летась у студзені гэта было 20 чалавек, у студзені гэта было 200 чалавек. І колькасць ахвочых дэзертаваць расце не па днях, а па гадзінах пастаянна. У нас літаральна дня не праходзіць без новых запытаў на эвакуацыю, без новых зваротаў ад дэзерціраў, без новых пытанняў ад тых, хто збіраецца дэзертаваць і спрабуе зразумець, як ім гэта зрабіць, якім чынам выбірацца з фронту. І чым больш людзей гоняць на фронт, чым больш да людзей праяўляюць гвалт, тым больш ахвочых дэзертаваць становіцца, - распавёў Чувіляеў.