Тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы падоўжаны да 20 гадоў
26- 26.02.2024, 14:26
- 21,374
Ёсць і шэраг іншых змен для кіроўцаў.
У Беларусі тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы прадоўжылі да 20 гадоў. Гэта, у тым ліку, рэгламентуецца ўказам (№55 ад 16 лютага 2024-га), які змяніў правядзенне больш як 200 адміністрацыйных працэдур. Дакумент апублікаваны Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам.
Так, у Беларусі павялічаны тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы: з 10 да 20 гадоў. А таксама на год - да 3 гадоў прадоўжаны тэрмін дзеяння дазволу на допуск для ўдзелу ў дарожным руху для аўто, з года выпуску якіх прайшло менш як 3 гады.
І яшчэ зменшаны тэрміны выдачы даведак аб рэгістрацыі МС у ДАІ - да 7 рабочых дзён. І яшчэ зараз пры выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху больш не спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы і страхавое пасведчанне.