Сітуацыя на Купянскім кірунку рэзка змянілася
8- 26.02.2024, 17:09
- 36,092
Ва УСУ раскрылі план ворага.
Генштаб УСУ паведаміў, што на працягу дня 24 лютага расейцы не здзяйснялі наступальных аперацый на Купянскім кірунку. Начальнік прэс-службы АСВУ «Хорціца» Ілля Еўлаш паказвае на тое, што прычынай такіх дзеянняў ворага з'яўляецца перагрупоўка на гэтым адцінку фронту. Аб гэтым ён распавёў у каментары выданню liga.net.
«Калі мы не бачым нічога пра баявыя сутыкненні, гэта не значыць, што там не ідзе вайна. Там выкарыстоўваецца артылерыя, расейцы закідваюць украінскія войскі КАБамі з бамбавікоў і гэтак далей», - сказаў ён.
Еўлаш таксама адзначыў, што перагрупоўка расейскіх войскаў на Купянскім кірунку баявых дзеянняў звязана з тым, што вораг атрымаў план ад ваеннага кіраўніцтва РФ, які прадугледжвае перагрупоўку сіл для прадаўжэння наступу.
«Хутчэй за ўсё, такое «зацішша» ў баявых сутыкненнях звязана менавіта з гэтым. Сураціўнік там акумулюе свае рэзервы ў спробе прарваць фланг нашай абароны, і, вядома, асноўнай мэтай расейцаў на гэтым кірунку з'яўляецца горад Купянск», - сказаў вайсковец.