Легендарнага шахматыста, якога падолеў беларус, выключылі з чэмпіянату свету
17- 28.12.2024, 19:16
- 11,648
У дадатак Магнус Карлсэн атрымаў штраф.
Нарвежскага шахматыста Магнуса Карлсена дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету па рапіду ў Нью-Ёрку за парушэнне дрэс-кода. Пра гэта паведамляе "Люстэрка" са спасылкай на Міжнародную шахматную федэрацыю (FIDE).
"Правілы ФІДЭ для чэмпіянатаў свету па рапіду і бліц, уключаючы дрэс-код, закліканы забяспечыць прафесіяналізм і справядлівасць для ўсіх удзельнікаў", — сказана ў прэс-рэлізе.
Магнус Карлсэн атрымаў штраф сумаю 200 даляраў (681 рубель) за з'яўленне на турніры ў джынсах. Такі стыль адзення забаронены правіламі спаборніцтваў. Пасля штрафу галоўны арбітр запатрабаваў ад Магнуса пераапрануцца, але той адмовіўся. У выніку гросмайстар быў адхілены ад удзелу ў дзявятым туры чэмпіянаце свету па рапіду і выключаны з турніру.
Пасля дыскваліфікацыі шматгадовы лідар рэйтынгу і адзін з найлепшых шахматыстаў усіх часоў Карлсэн заявіў, што не будзе ўдзельнічаць і ў маючым адбыцца ЧС па бліц, які пачнецца ў Нью-Ёрку 30 снежня.
"Няхай настойваюць на сваіх правілах. Мяне гэта задавальняе. Я адказваю: добра, я сыходжу. Ідзіце н***й", - сказаў спартовец.
Нагадаем, у пятым туры знакамітага нарвежца абыграў беларус Дзяніс Лазавік. Перад заключным днём спаборніцтваў Лазавік ішоў на 12-м месцы сярод 180 удзельнікаў.