10 снежня 2024, aўторак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камала Гарыс: Я прымаю вынікі выбараў, але не здаюся

12
Камала Гарыс: Я прымаю вынікі выбараў, але не здаюся

Кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі выступіла з публічнай прамовай.

Кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнтка ЗША, Камала Гарыс выступіла з першай публічнай прамовай пасля паразы на выбарах, перадае «Голас Амерыкі».

.

Звяртаючыся да сваіх прыхільнікаў, якія сабраліся на лужку перад галоўным корпусам яе alma-mater, Універсітэта Говарда ў Вашынгтоне, яна заявіла, што "мы павінны прыняць" вынікі выбараў, і што адміністрацыя Байдэна гатовая дапамагаць абранаму прэзідэнту Дональду Трампу і ягонай камандзе ў пераходны перыяд і забяспечыць "мірную перадачу ўлады".

“Прынцып амерыканскай дэмакратыі ў тым, што калі мы саступаем на выбарвх, мы прымаем вынікі. Гэты прынцып, як і кожны іншы, адрознівае дэмакратыю ад манархіі ці тыраніі, і кожны, хто шукае грамадскага даверу, павінен яго шанаваць», - падкрэсліла яна.

Віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс сказала, што ейнае сэрца "поўнае рашучасці", нягледзячы на паразу.

"Маё сэрца сёння поўніцца падзякай за давер, які вы мне выказалі, поўніцца любоўю да нашай краіны і поўніцца рашучасцю".

“Зыход гэтых выбараў - гэта не тое, чаго мы хацелі, не тое, за што мы змагаліся, не тое, за што мы галасавалі. Але... святло абяцання Амерыкі заўсёды будзе гарэць ярка да таго часу, пакуль мы не здамося», - сказала Гарыс.

Камала Гарыс адзначыла, што яна ганарыцца ўдзелам у перадвыбарнай гонцы:

“Аб'ядноўваючы людзей з розных слаёў грамадства і рознага паходжання любоўю да краіны з энтузіязмам і радасцю ў нашай барацьбе за будучыню Амерыкі, мы зрабілі гэта, ведаючы, што ў нас значна больш агульнага, чым таго, што нас падзяляе... У той жа час , у нашай краіне мы абавязаны быць вернымі не прэзідэнту ці партыі, а Канстытуцыі Злучаных Штатаў. І вернымі нашаму сумленню і Богу”.

Гарыса распавяла, што гэтая перадвыбарная кампанія была барацьбой за ідэалы, якія ляжаць у аснове ЗША.

“За свабоду, за магчымасці, за справядлівасць і годнасць усіх людзей - ідэалы, якія найлепшым чынам ілюструюць Амерыку. Я ніколі не адмоўлюся ад барацьбы за будучыню, у якой амерыканцы змогуць прытрымлівацца сваіх мар, амбіцый і імкненняў, дзе жанчыны Амерыкі будуць мець свабоду прымаць пастановы наконт сябе, абараняць нашы школы і нашы вуліцы ад гвалту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. І Амерыка, мы ніколі не адмовімся ад барацьбы за нашу дэмакратыю, за вяршэнства закону, за роўнае правасуддзе і за святую ідэю аб тым, што кожны з нас, незалежна ад таго, хто ён - мае асноўныя правы і свабоды, якія неабходна паважаць і падтрымліваць”.

Яна звярнулася да маладых людзей, суцяшаючы тых, хто занерваваўся праз ейную паразк:

“Нармальна адчуваць сябе сумным і расчараваным, але, калі ласка, ведайце, што ўсё будзе добра. Падчас кампаніі я часта казала, што калі мы ваюем, мы перамагаем. Але вось у чым рэч, часам змаганне займае пэўны час. Гэта не значыць, што мы не пераможам. Галоўнае - ніколі не здавацца. Ніколі не спыняйцеся ў спробе зрабіць свет лепшым. У вас ёсць сіла, не адчайвайцеся. Цяпер не час апускаць рукі. Цяпер час закасаць рукавы».

Камала Гарыс падзякавала свайму перадвыбарчаму штабу, намінаванаму кандыдату ў віцэ-прэзідэнты Ціму Уолцу і дзейнаму прэзідэнту ЗША Джо Байдэну за дапамогу і падтрымку ў кампаніі і запэўніла, што будзе змагацца за дэмакратыю і каштоўнасці амерыканскай дэмакратыі і далей, на плошчах і ў судах, усюды, дзе дазваляе закон.

Раней у сераду Камала Гарыс патэлефанавала Дональду Трампу, кандыдату ад Рэспубліканскай партыі, і павіншавала яго з перамогай.

Перадвыбарчы штаб Трампа абнародаваў заяву ў сувязі з гэтым.

“Прэзідэнт Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс сёння раніцай паразмаўлялі праз тэлефон, і яна павіншавала яго з гістарычнай перамогай. Прэзідэнт Трамп высока ацаніў сілу, прафесіяналізм і зацятасць віцэ-прэзідэнткі Гарыс на працягу ўсёй кампаніі, і абодва лідары прызналі важнасць яднання ў краіне”, - гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках