Больш за 250 км гірляндаў агорне Менск ужо ў першай дэкадзе снежня
7- 29.11.2024, 19:21
- 1,078
Гэта заўважна больш, чым летась.
Падаецца, што Менск ужо пачаў апранацца ў святочную ілюмінацыю. Але ці тое яшчэ будзе.
Паводле папярэдняй інфармацыі на 1 лістапада 2024 года, па горадзе развесяць 253 км гірляндаў, распавёў прадстаўнік «Менгарсвятла» Яўген Стасяловіч, пішуць «Минск-Новости».
Гэта на 12% больш, чым у 2023 годзе. Але дакладную працягласць менскіх гірляндаў агучаць толькі 1 студзеня 2025 года.
Саму святочную ілюмінацыю ў беларускай сталіцы плануюць уключыць у першай дэкадзе снежня. Дакладнага графіка пакуль няма, але спецыялісты запэўнілі, што мантаж скончаць да 9-га чысла.
Як бывала ў мінулыя гады, сталіца пачынала ў поўнай красе ззяць навагоднімі агнямі з 10 снежня. Яркае свята працягвалася да 15 студзеня.
У звычайныя дні ілюмінацыя будзе працаваць прыблізна з 17:00 да 23:00. У святы - да світання.