29 лiстапада 2024, Пятніца, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка Брытаніі раскрыла хлусню расейцаў аб ракеце «Арэшнік»

1
Выведка Брытаніі раскрыла хлусню расейцаў аб ракеце «Арэшнік»

Яна зусім не новая.

Расейская балістычная ракета «Арэшнік» з'яўляецца варыянтам ракетнага комплексу стратэгічнага прызначэння «Рубеж» РС-26, які быў выпрабаваны ў 2011 годзе, паведамляе вайсковая выведка Вялікай Брытаніі.

«Расея абвясціла аб выхадзе з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў лютым 2019 года. Гэтая дамова забараняла распрацоўку і вытворчасць балістычных ракет сярэдняй далёкасці (БРСД). Аднак распрацоўка «Арэшніка», хутчэй за ўсё, пачалася яшчэ да выхаду з дамовы. Сістэма, з высокай імавернасцю, з'яўляецца варыянтам балістычнай ракеты «Рубеж» РС-26, якая ўпершыню была выпрабаваная ў 2011 годзе», - гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства, размешчаным у сацыяльнай сетцы X.

 

У выведцы растлумачылі, што «Арэшнік» класіфікуецца як ракета з максімальнай далёкасцю ад 3 тысяч да 5,5 тысячы кіламетраў. Пры ўдары па Дняпры ракета пераадолела крыху больш за 800 км да сваёй цэлі. Карысная нагрузка «Арэшніка» складаецца з шасці груп па шэсць боегаловак - усяго 36 суббоепрыпасаў.

«Выкарыстанне гэтай эксперыментальнай сістэмы супраць Украіны амаль напэўна было накіраванае на дэманстрацыю магчымасцяў у адказ на выкарыстанне заходніх ракет Украінай па тэрыторыі Расеі. У Расеі, хутчэй за ўсё, ёсць толькі абмежаваная колькасць ракет «Арэшнік», якія пакуль не паступілі ў серыйную вытворчасць», - падкрэслілі ў брытанскай выведцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках