Эрдаган адкрыў «другі фронт» супраць Пуціна
- TELEGRAM-КАНАЛ «SEMPER IRATUS»
- 29.11.2024, 16:47
- 10,690
Першай ахвярай загінулі дамоўленасці.
Раджэп Эрдаган думаў-думаў ды і адкрыў «другі фронт» супраць Расеі ў Сірыі. Фармальна супраць рэжыму Башара Асада, але ўсе разумеюць, што УС РФ давядзецца адцягнуць некаторыя сілы і сродкі ад украінскага тэатра ваенных дзеянняў, каб прыкрыць эканамічнага, вайсковага, геапалітычнага хаўрусніка.
Першай ахвярай загінулі дамоўленасці: учора пратурэцкія (і яшчэ праісламісцкія) баевікі палезлі натоўпам у чужую сферу адказнасці і на штурхялях неслі сірыйскае войска аж да Алепа. Якое іх не чакала, бо дамоўленасці. Расейская авіяцыя ўначы знесла штаб Аб'яднаных сіл, дзе не думалі хавацца і праводзілі пабудовы ліній супраціву. Бо дамоўленасці. Пад раніцу туркі пастанавілі адкрыць межы акупаванай зоны, каб туды прасцей было заязджаць узброеным фармаванням, якія спрабуюць уцягнуцца ў прарыў. Як бы туды не пайшло і непасрэдна турэцкае войска. Паведамляюць таксама, што расейская авіяцыя ўжывае па калонах супраціўніка бомбы нейкага звышмагутнага калібру і тэрмабарычныя боепрыпасы, якімі раней частавалі, у асноўным, УСУ. З таго боку лётаюць «Байрактары» ўсіх масцей. Аб выкарыстанні сур'ёзнага СПА, на шчасце для ўсіх, пакуль не чуваць. Але гэта, мусіць, часова.
Аднак незразумела, ці ўскладніць усё гэта фармальныя стасункі паміж Уладзімірам Пуціным і турэцкім лідарам. Яны і так выглядаюць максімальна дзіўнымі. Імаверна, варта чакаць блакавання ўсякага перамоўнага працэсу наконт Украіны, які вёўся ў Стамбуле. Але ў Кіеве новаму вітку сірыйскай вайны вельмі рады. Як і ў Ізраілі, дзе да рэжыму Асада асаблівае стаўленне.
Відавочна, атрымаюць па дупе расейскія военачальнікі, якія засталіся «на гаспадарцы» ў Сірыі. Каб праміргаць такі наступ на Алепа, які суправаджаўся відавочнай тыднёвай падрыхтоўкай, трэба быць, што завецца, «еб*бо». З сірыйскіх «Яўгенаў Савойскіх» спагнанне не такое вялікае…
Telegram-канал «SEMPER IRATUS»