«Лукашэнка нават сябе падрамантаваць не можа»
2- 29.11.2024, 12:47
- 7,988
Беларусы высмеялі заявы дыктатара пра даляр.
Беларусы высмеялі жахалкі Лукашэнкі пра хуткі крах амерыканскай валюты. І прапанавалі альтэрнатыву - цвёрдую, сыпкую і нават вадкую.
Даляр у Беларусі працягвае даражэць. На таргах 29 лістапада ўпершыню за апошнія тыдні ён упаў на 0,02 капейкі, але ў рэальнасці купіць валюту менш, чым за 3,58 рубля не атрымаецца, колькі б ні запэўнівалі прапагандысты, што ажыятажу няма.
І эканамісты кажуць, што гэта не мяжа. Як жа так, Лукашэнка ледзь не ўсе гады свайго кіравання запэўнівае, што амерыканскі даляр «вось-вось абрынецца» (што не перашкаджала яму абяцаць заробкі» па 500, маючы на ўвазе не рублі)?
Ролік «Салідарнасці» аб фінансавых прадказаннях дыктатара, якія спраўджваюцца з дакладнасцю да наадварот, набраў амаль 300 тысяч праглядаў і сотні каментароў.
@gazetaby На этой неделе д0ллар в Беларуси обновил исторический максимум. Но у Александра Лук*шенко, похоже, другое видение ситуации на валютном рынке. Рассказываем, как уже 30 лет он пытается «похоронить» американскую валюту #белтикток #gazetaby #медыясалідарнасць #экономикабеларуси #новостибеларуси #беларусьсейчас #беларусь2024 #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Салідарнасць
Паглядзелі, што думаюць беларусы з гэтай нагоды.
«Чаму страхоўка ў еўрах на машыну?» - «Ну, гэта іншае».
«Назавіце мне хоць адну краіну, дзе беларускі рубель патрэбны».
«А свае сумленна тыпу заробленыя ў афшорах ён у чым захоўвае?» - «У чыпсах».
«Трэба яшчэ пачакаць, гадоў 100»
«Падаў даляр, памятаю: восень 2014 года — 8 000б.р., студзень 2015 года-15 000б.р.».
«У 2010-м быў па 2200, але яго не было, а здаць на рынку можна было па 10 000».
«Яшчэ мая прабабуля казала майму бацьку, што даляр і Амерыка вось-вось загнуцца»
«Не патрэбныя даляры, але ўсе цэны на нерухомасці і рухомасць у далярах».
«Добры гараскоп, трэба даляраў купіць, значыць»
«Неяк сёй-той патрабаваў рабіць разлікі ў міжнародных пазыках беларускімі рублямі. Але нешта пайшло не так...»
«У Беларусі, як і ў Расе, тая ж метадычка. Калі тоне слон, а ты яго трымаеш, то ён цягне і цябе на дно».
«Паводле інфармацыі газеты «Праўда», даляр павінен абрынуцца з 1951 года. Чакаем, так бы мовіць»
«Бульба - гэта цвёрдая валюта. Камякі - гэта мяккая валюта»
«Прыму даляр у дар»
«Ні даляр, ні еўра ніколі не таннелі, захоўваеце грошы ў гарэлцы, таксама не таннее»
«Звярніце ўвагу, як чалавек фізічна змяніўся за 10 гадоў. І гэта пры ўсіх даступных яму тэхналогіях. Вам такія нават і не сніліся. І ён вам нешта абяцае, калі сябе любага адрамантаваць не можа».
«Ну, калі там наступная дэнамінацыя? Нешта даўно не было».