СМІ: У Туапсэ пацэлілі ў вялікі дэсантны карабель РФ "Пётр Маргуноў”
7- 29.11.2024, 12:23
- 17,526
Над портам падымаецца дым.
У порце Туапсэ назіраецца задымленне пасля выбухаў ноччу 29 лістапада. У сеціве мяркуюць, што мог быць пашкоджаны вялікі дэсантны карабель РФ.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал “Крымскі вецер".
У сеціве публікавалі кадры порта Туапсэ Краснадарскага краю. На фота бачна, што на адным з прычалаў фіксуецца задымленне.
"Крымскі вецер" адзначае, што прычал абсталяваны кранамі для пагрузкі цывільных суднаў. Аднак 20 лістапада спадарожнікавыя здымкі SantinelHub зафіксавалі, што там прышвартаваўся карабель даўжынёй 135 метраў. Гэта мог быць вялікі дэсантны карабель.
"Гэта адпавядае класу расейскіх вайсковых караблёў ВДК пр. 11711 "Іван Грэн". Такі ВДК у Чорным моры цяпер адзін - "Пётр Маргуноў” са складу Паўночнага флоту РФ", - гаворыцца ў паведамленні.
У лютым 2022 года “Пётр Маргуноў " прыбыў для ўзмацнення Чарнаморскага флоту Расеі. Гэты вялікі дэсантны карабель практычна ўвесь час базаваўся ў порце Новарасійска.
"Пётр Маргуноў" - адзін з найноўшых караблёў, які ўвайшоў у склад Ваенна-Марскіх Сіл Расеі ў студзені 2020 года.