У Беларусі будуць праблемы з працай картак
- 29.11.2024, 11:58
- 1,818
Ужо гэтай ноччу.
Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі ўночы з суботы на нядзелю, 30 лістапада, — з 03.20 да 04.00. Прычына - тэхналагічныя работы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
"З 03.20 да 04.00 30 лістапада магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы гатоўкі, прыладах самаабслугоўвання, банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра”, — паведамляе “Беларусбанк”.
Гэты цэнтр выконвае паслугі для некалькіх банкаў, такіх як “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Сбер Банк (Беларусь)”, “БСБ Банк”, “Парытэтбанк”, “Белінвестбанк”, “БНБ-Банк”, “Банк Рашэнне”, “Франсабанк”, “Цэптэрбанк”, “БТА Банк”, “РРБ-Банк".
"Беларусбанк" таксама папярэдзіў сваіх кліентаў аб тым, што 30 лістапада з 05.00 да 06.00 магчымыя перапынкі ў працы сэрвісу Белкарт PAY.