У Гародні прадаюць пяць самалётаў
- 29.11.2024, 11:44
- 1,198
Аўкцыён пройдзе напярэдадні Новага года.
Пяць самалётаў Ан-2 (кукурузнікаў) выставіла на таргі Авіякампанія «Гродна». Аб'яву можна знайсці на аўкцыённай пляцоўцы Gostorg.by.
На іх усё яшчэ можна лятаць, піша tochka.by.
Усе Ан-2 былі зробленыя ў Савецкім Саюзе. Цана на экзэмпляры 1978 і 1984 гадоў выпуску стартуе з Br77,4 тысяч (амаль $22 тысячы).
Кошт планёраў 1983 і 1988 гадоў вытворчасці пачынаецца з Br83,76 тыс. ($23,7 тыс.). Самы старэнькі самалёт, Ан-2 1973 года выпуску, хочуць прадаць не менш чым за Br69,36 тыс. ($19,6 тыс.).
У аб'яве не гаворыцца, у якім тэхнічным стане цяпер самалёты, але ў іх ёсць рухавік АШ-62ІР і шруба АВ-2 (што б гэта ні значыла).
А яшчэ асобным лотам можа сысці той самы рухавік, выпушчаны ў 1987 годзе. Хочуць прадаць яго як мінімум за Br47, 76 тысяч ($13,5 тыс.).
Таргі запланаваныя на 30 снежня 2024-га. Да таго часу кукурузнікі застануцца ў Гарадзенскім аэрапорце.