29 лiстапада 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: Вайна ва Украіне вызначыць, якімі будуць стасункі Трампа з Кім Чэн Ынам

Business Insider: Вайна ва Украіне вызначыць, якімі будуць стасункі Трампа з Кім Чэн Ынам

Ранейшыя метады могуць не спрацаваць.

Дональд Трамп досыць часта ўспамінае пра “цёплыя стасункі" з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам падчас свайго мінулага прэзідэнцкага тэрміну і неаднаразова сцвярджаў, што іх стасункі палепшацца, як толькі Трамп вернецца да ўлады. У той жа час Кім пакуль займае не такую прыязную пазіцыю - днямі ён абвінаваціў ЗША ў “нязменнай агрэсіўнай і варожай палітыцы" ў дачыненні да Паўночнай Карэі.

Як піша Business Insider, аналітыкі кажуць пра тое, што Трамп уступае ў свой другі тэрмін з больш слабай пазіцыяй, чым у 2017 годзе, і гэтым разам яму “давядзецца мець справу са значна больш жорсткім і самаўпэўненым Кімам”.

Трамп імкнецца зноў наладзіць стасункі з Кімам, і плануе прамыя перамовы пасля ўступлення на пасаду. Аднак, са слоў Бруса Бэнэта, аналітыка з RAND Corporation, малаімаверна, што Кім Чэн Ын сустрэнецца з Трампам, нават калі Трамп будзе дамагацца гэтай магчымасці, “калі толькі Трамп не будзе гатовы прапанаваць сур'ёзныя саступкі да сустрэчы”.

Кім разбурае ізаляцыю Паўночнай Карэі

Свет становіцца ўсё больш складаным і небяспечным, і Кім здабывае з гэтага выгаду.

Трамп паабяцаў скончыць вайну ва Украіне, магчыма, перадаўшы ўкраінскія тэрыторыі Расеі, аднак крытыкі кажуць, што мяккая пазіцыя ў дачыненні да расейскай агрэсіі яшчэ больш узмоцніць Паўночную Карэю.

"Будзе цікава паглядзець, як новая адміністрацыя сумясціць больш мяккую пазіцыю ў дачыненні да расейскай агрэсіі, якую цяпер падтрымліваюць паўночнакарэйскія войскі і матэрыялы, з далейшымі намаганнямі ў згортванні паўночнакарэйскай ядзернай праграмы”, - кажа Дэніэл Солсбэры, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў навукі і бяспекі пры Каралеўскім каледжы Лондана.

Пуга або пернік

Як адзначаюць аналітыкі, для дасягнення сваіх стратэгічных мэтаў Трамп, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўваць пернікі, а не пугі. Гэта азначае аднаўленне прамой дыпламатыі з Кімам, з якім у яго заўсёды былі добрыя стасункі.

У той жа час абяцанне Трампа спыніць вайну ва Украіне можа спрацаваць на ягоную карысць, зменшыўшы залежнасць Расеі ад Паўночнай Карэі і прывёўшы да таго, што дзяржава зноў апынецца ў ізаляцыі.

Як мяркуе Джэрэмі Чан, старшы аналітык Eurasia Group, угода паміж Трампам і Кімам малаверагодная, але яна цалкам магчымая. Трамп можа не патрабаваць дэнуклеарызацыі поўначы і замест гэтага стаць пасярэднікам у “замарожванні” ядзерных распрацовак і выпрабаванняў зброі. Узамен Трамп можа прапанаваць Кіму палёгку санкцый і скарачэнне колькасці амерыканскіх войскаў у Паўднёвай Карэі:

"Патэнцыял дасягнення стратэгічнай мэты - прызнанне ядзернай дзяржавы пры адначасовым вяртанні з міжнароднага холаду - магчыма, будзе занадта вялікі для Кіма, каб выпусціць яго, асабліва ва ўмовах, калі вайна ва Украіне ідзе на спад”, - кажа Чан.

Як адзначае Элен кім, старшая навуковая супрацоўніца кафедры Карэі ў цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў, у выніку, падзеі ва Украіне вызначаць, ці хоча Кім новага збліжэння з Трампам:

"Ні максімальны ціск, ні ліслівасць “могуць не спрацаваць, пакуль не скончыцца вайна ва Украіне. Мы павінны ўбачыць, як будуць развівацца стасункі Паўночнай Карэі з Расеяй”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках