29 лiстапада 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расея перастане зарабляць, калі Украіна зробіць адзін крок

3
Палкоўнік УСУ: Расея перастане зарабляць, калі Украіна зробіць адзін крок

Трэба хаця б 100 беспілотнікаў на адну мясціну.

Сілы абароны Украіны аднавілі атакі па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Для знішчэння заводаў дастаткова некалькі дзясяткаў дронаў, а вось для поўнага знішчэння – трэба блізу сотні.

НПЗ - гэта вельмі важны кампанент, што дазваляе Расеі зарабляць немалыя сродкі, якія пасля ідуць на вайну. Таму цяпер на іх знішчэнні зноў варта засяродзіцца. Такім меркаваннем з “24 каналам" падзяліўся лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе і вайсковы экспэрт Раман Світан.

Расейскі НПЗ зноў атакавалі дроны

Уночы 28 лістапада ўкраінскія дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод Расеі ў Славянску-на-Кубані. Так званае Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што збіць нібыта ўдалося 25 беспілотнікаў.

“Гэта ўжо паўторная атака на гэты НПЗ. Было б наогул добра аднавіць санкцыі "Буданава-Малюка", асабліва ў Краснадарскім краі – увесь Паўночны Каўказ. Менавіта гэтыя НПЗ "кормяць" расейскае войска палівам", - адзначыў Раман Світан.

Рас5я знаходзіць транзітныя шляхі для адпраўкі вуглевадароду за мяжу. Гэта дазваляе краіне-агрэсарцы зарабляць сродкі, якія пасля зноў ідуць на фінансаванне вайны.

“Акурат гэта тое, на што цяпер варта асабліва звярнуць увагу. Для таго каб знішчыць завод трэба хаця б 100 беспілотнікаў на адну мясціну. Таму што вывесці з ладу можа і некалькі БПЛА", - падкрэсліў палкоўнік запасу.

Калі знішчаць расейскія НПЗ цалкам, тады і Крэмль не зможа зарабляць з іх, што істотна скароціць паступленні Расеі з-за мяжы.

Украінскія дроны павялічваюць вагу баявых частак

Днямі стала вядома, што ўкраінскія дальнабойныя дроны "Люты" атрымалі ў 1,5 разы большую баявую частку. Цяпер замест 50 кілаграмаў яна складае 75 кілаграмаў. Абноўленую версію БПЛА, дарэчы, выпускалі па Саратаўскім НПЗ.

"Павялічыць яшчэ баявую частку можна шляхам скарачэння колькасці паліва. Гэта яшчэ некалькі дзясяткаў кілаграмаў - больш не атрымаецца. БПЛА - гэта такі ж самалёт, і ён лётае па тых жа правілах, што і кожны іншых лятальны апарат”, – адзначыў лётчык-інструктар.

Таму павелічэнне баявой часткі дронаў мае істотныя абмежаванні, і пасля дасягнення гранічнай мяжы – блізу 100 кілаграмаў, у залежнасці ад тыпу дрона – трэба пераходзіць на іншыя сродкі паразы, мяркуе Світан.

"Далей павінны быць толькі ракеты двух тыпаў: або крылатая, якая таксама лётае па законах аэрадынамікі, або балістычная, на якую больш уплывае гравітацыя", - патлумачыў Світан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках