29 лiстапада 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ўдарылі па нафтабазе ў Растоўскай вобласці РФ

2
Дроны ўдарылі па нафтабазе ў Растоўскай вобласці РФ

Успыхнуў маштабны пажар.

Уночы 29 лістапада дроны атакавалі нафтабазу ў Каменскім раёне Растоўскай вобласці РФ, праз што на яе тэрыторыі ўзнік вялікі пажар. Пра гэта паведаміла расейскае выданне Astra.

"Проста цяпер вялікі пажар на нафтабазе "Атлас” пад растоўскім Каменскам бачны аўтамабілістам на трасе М-4", — гаворыцца ў паведамленні.

На адным з агучаных відэа мужчынскі голас за кадрам сцвярджае, што нафтабазу атакавалі нядаўна.

"Яе напэўна толькі што лупанулі. Добра гарыць", - кажа мужчына.

Мясцовыя жыхары выкладваюць фота НПЗ “Атлас", якое гарыць. Мясцовыя паблікі пішуць, што гарыць мінімум два рэзервуары з нафтапрадуктамі.

Журналісты нагадалі, што гэтую нафтабазу ўзброеныя сілы Украіны ўжо атакавалі ў жніўні 2024 года.

Часовы выканаўца абавязкаў губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў, што рэгіён зазнаў масаваную атаку ўкраінскіх беспілотнікаў.

"Цяпер на паўночным захадзе Растоўскай вобласці ўжо знішчана і задушана сродкамі радыёэлектроннай барацьбы 30 БПЛА", - напісаў Слюсар.

Паводле ягоных слоў падзення абломкаў дронаў выклікалі “наступствы на зямлі", аднак інфармацыі аб пажары на нафтабазе ён ніяк не пракаментаваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках