23 лiстапада 2024, Субота, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашкоджанне кабеляў у Балтыйскім моры: да падазраванага кітайскага судна падыходзілі вайсковыя караблі

6
Пашкоджанне кабеляў у Балтыйскім моры: да падазраванага кітайскага судна падыходзілі вайсковыя караблі

У тым ліку расейскі «Меркурый».

Да кітайскага судна, якое лічаць датычным да пашкоджання падводных кабеляў сувязі ў Балтыйскім моры, падыходзіла яшчэ некалькі вайсковых караблёў з іншых краін. Пра гэта паведамляе фінская газета Helsingin Sanomat.

Адны з апошніх здымкаў паказваюць на тое, што ў праліве Катэгат паміж Даніяй і Швецыяй, дзе стаіць кітайскі карабель, былі вайсковыя судны яшчэ некалькіх краін. Між іншым, адзін з іх - гэта нямецкі карабель берагавой аховы Bad Düben даўжынёй амаль 86 метраў, а іншы - дацкі фрэгат Hvidbjornen даўжынёй амаль 112 метраў.

Як паведаміла шведская газета Expressen, іх берагавая ахова таксама сачыла за кітайскім суднам.

Таксама ў тым раёне заўважылі расейскі ракетны карвет «Меркурый». Аднак місія расійскага Меркурыя да гэтага часу застаецца "загадкай". Журналісты адзначылі, што ён сочыць за сытуацыяй вакол Yi Peng 3.

На расійскім карвеце няма так званага маяка сачэння, таму яго перамяшчэнне нельга адсочваць з дапамогай марскіх праграм, дадало выданне.

Раней таблоід Bild паведамляў, што кітайскім суднам, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў у Балтыйскім моры, мог кіраваць грамадзянін Расіі. Да расследавання інцыдэнту ўжо далучылася нямецкая федэральная паліцыя. Яна супрацоўнічае з калегамі з Фінляндыі і Швецыі.

Defence24 паведаміла, што Ваенна-марскія сілы Даніі затрымалі кітайскі сухагруз Yi Peng 3, які падазраюць у пашкоджанні тэлекамунікацыйных кабеляў у Балтыйскім моры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках