Z-прапагандыст: Расейскіх вайскоўцаў адключылі ад «Старлінка»
11- 23.11.2024, 18:11
- 12,974
У расейцаў вялікія праблемы ў Курскай вобласці.
Расейскі Z-прапагандыст Юры Евіч паскардзіўся, што ў акупантаў у Курскай вобласці перастала працаваць сістэма спадарожнікавай сувязі "Старлінк", а УСУ ёю свабодна карыстаюцца.
Аб праблеме ён распавёў у інтэрв'ю жонцы Ігара Стралкова (Гіркіна), паведамляе «Дыялог».
"У ворага "Старлінкаў" як бруду. Ён просты, зручны, інтуітыўна зразумелы. Наш Інтэрнэт наладзіць у полі немагчыма… Мы купляем "Старлінкі", толькі ў нас сумныя весткі — нешта вораг зрабіў. Раней "Старлінкі" працавалі на тэрыторыі Украіны, але не працавалі ў Расеі. А цяпер іх "Старлінкі" працуюць на тэрыторыі Расеі, а тыя, якія мы купілі, - не", - заявіў Евіч.
Паскардзіўся ён таксама на дрэнную радыёэлектронную разведку акупацыйнага войска РФ.
"У суперніка вельмі развітая радыёразведка. У іх станцыі "Пластун", паднімаеш антэну і маніторыш усе электрамагнітныя выпраменьванні ў вялікім радыусе: дзе беспілотнікі, сродкі сувязі і іншае. Нашая вялікая касмічная дзяржава нічога падобнага не вырабляе! Тыя праславутыя РЭБы, пра якія шмат кажуць, супернік масава іх ужывае… Ствараюць шырокую паласу ўздзеяння, дзе перастаюць лётаць нашыя беспілотнікі, пасля гэтага наносяць удары сваімі беспілотнікамі, заходзяць тэхнікай. Мы не можам беспілотнікам карэктаваць артылерыю, супрацьдзейнічаць. Так яны ў Курск заходзілі… У нас былі нейкія шматмільённыя комплексы на грузавіках, якія супернік лёгка выбіў у пачатку вайны. Чаму? Таму што ў іх РЭР ёсць - радыёэлектронная разведка. А ў нас няма! Яны адразу пеленгуюць, дзе выпраменьванне ёсць і артылерыяй разносяць", - распавёў Z-блогер.