Якое надвор'е чакае беларусаў у найбліжэйшыя дні
- 23.11.2024, 16:10
- 2,412
Тыдзень будзе марозным.
Аднак у заходніх раёнах Беларусі пакуль яшчэ пратрымаюцца плюсавыя тэмпературы, абяцаюць у Гідраметцэнтры. Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.
У нядзелю, 24 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег, месцамі - мокры снег. Уначы слупок тэрмометра апусціцца месцамі да -7°С, а ўдзень максімальная тэмпература будзе ў раёне -2..+3°С.
У панядзелак, 25 лістапада, з Заходняй Еўропы на Беларусь пачне перамяшчацца цёплы атмасферны фронт. Будзе дажджліва, месцамі пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра будзе моцна адрознівацца на захадзе і на ўсходзе Беларусі. Уначы слупок тэрмометра ва ўсходніх рэгіёнах можа апусціцца да -10°С, а ў заходніх будзе каля нуля. Удзень на ўсходзе - мароз да -3°С, а ў заходніх абласцях будзе да +7°С.
Крыху пацяплее бліжэй да аўторка, 26 лістапада. Тэмпература паветра ўначы -3..+3°С, удзень 0..+7°С. Для паўднёвага ўсходу прагноз іншы: Уначы да -6°С, а ўдзень да -2°С.