23 лiстапада 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Паўночнакарэйскіх вайскоўцаў перакінулі на тэрыторыю Украіны

4
CNN: Паўночнакарэйскіх вайскоўцаў перакінулі на тэрыторыю Украіны

Іх трымаюць асобна ад расейскіх падраздзяленняў.

Тэхнічныя дарадцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў прыбылі ў акупаваны Марыюпаль, а іншыя войскі з КНДР былі заўважаныя на ўсходзе Харкаўскай вобласці, паведаміла тэлеканалу CNN крыніца ва ўкраінскіх сілах бяспекі.

Паводле звестак суразмоўцы тэлеканала, мэта візіту паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Марыюпаль засталася незразумелай, пры гэтым вайскоўцы былі апранутыя ў расейскую форму. Вайскоўцы з КНДР у Марыюпалі знаходзяцца асобна ад расейскіх падраздзяленняў, якім яны аказваюць падтрымку, адзначыла крыніца.

У той час як іншыя замежныя байцы ў шэрагах расейскага войска звычайна ўбудоўваюцца ў мясцовыя падраздзяленні, паўночнакарэйскія войскі трымаюцца асобна – у іх ёсць асобныя кватэры, харчаванне і фільмы.

Паўночнакарэйскія войскі таксама былі заўважаныя ва ўсходняй частцы Украіны, паведаміў прадстаўнік украінскага ваеннага камандавання ў рэгіёне.

«Магу пацвердзіць, што паводле радыёперахопаў, паўночнакарэйскія падраздзяленні былі заўважаныя ў Харкаўскай вобласці», – заявіў Яўген Раманаў, прэс-сакратар аб'яднання вайсковых частак у Харкаве. Іншая ўкраінская ваенная крыніца пацвердзіла гэтую інфармацыю.

«Я бачу, што яны дзеляцца на падраздзяленні, узмацняюць свае баявыя часткі і назапашваюць невялікія сілы на лініі фронту. Яны чакаюць пагаршэння надвор'я, таму што для ворага гэты самы зручны час для пачатку штурмавых аперацый», – адзначыў Назарый Кішак, камандзір аб'яднанага падраздзялення 153-й асобнай механізаванай брыгады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках