Зусім не чатыры: Навукоўцы даведаліся, колькі насамрэч бакоў у Вялікай піраміды ў Гізе
7- 23.11.2024, 12:47
- 6,888
Пра гэта не падазравалі, пакуль піраміду не сфатаграфавалі з космасу.
Егіпецкія піраміды – адны з самых вядомых памятак мастацтва Старажытнага Егіпта. Навуцы шмат вядома пра іх, аднак яшчэ больш толькі трэба будзе даведацца: напрыклад, нам усё яшчэ невядома, што знаходзіцца ў пустаце, запячатанай унутры Вялікай піраміды ў Гізе, узрост якой не меншы за 4 500 гадоў, і як менавіта матэрыялы для яе будаўніцтва транспартаваліся ў гэтую вобласць , піша IFLScience.
Не менш цікавым пытаннем з'яўляецца і тое, колькі насамрэч бакоў у Вялікай піраміды ў Гізе, якую таксама называюць галоўнай пірамідай Егіпта. Можна меркаваць, што іх чатыры, аднак гэта няправільна. Некаторыя таксама мяркуюць, што ў Вялікай піраміды тры ці пяць бакоў, але гэтая здагадка таксама далёка ад праўды.
Дакладная колькасць бакоў не была пацверджаная афіцыйна, прынамсі сучаснымі людзьмі, пакуль пілот брытанскіх ВПС П. Гроўв не сфатаграфаваў піраміду зверху ў 1926 годзе. З гэтага ракурсу навукоўцы заўважылі, што бакі піраміды насамрэч значна ўвагнутыя ўздоўж сваіх сярэдзінаў.
Паводле словаў Аіо Като з кафедры матэматыкі і фізікі ва Універсітэце Канагавы ў Японіі, высветлілася, што Вялікая піраміда ў Гізе мае дзіўны характар увагнутасці, бо кожная з яе чатырох граняў увагнутая ўздоўж сваёй цэнтральнай лініі – ад заснавання да вяршыні.
Простымі словамі, Вялікая піраміда ўяўляе сабою ўвагнутую васьмівугольную піраміду, а не стандартную квадратную. Гэтая ўвагнутасць занадта тонкая, каб яе можна было заўважыць з зямлі, а таму пра яе не падазравалі, пакуль піраміду не сфатаграфавалі з космасу.
Даследнікі не ведаюць дакладна, але падазраюць, што гэтыя ўвагнутасці, верагодна, дадаюць пірамідам устойлівасці і даўгавечнасці. Паводле словаў Като, нахільныя пласты разам з умацаваным падмуркам неабходныя для ўстойлівасці піраміды супраць прыродных сілаў, напрыклад гравітацыйнага сціску, землятрусу або ліўняў. Цяпер навукоўцы мяркуюць, што менавіта гэтыя структуры насамрэч дазволілі Вялікай пірамідзе ў Гізе праіснаваць неверагодныя 4500 гадоў.
Найважнейшы момант ва ўстойлівасці заключаецца ў тым, што ўздзеянне такіх прыродных сілаў зусім рознае паміж ядром нахільных і дакладна роўных шэрагаў. Першыя можна ўшчыльніць, каб з часам яны сталі толькі трывалейшымі, у той час як роўныя з часам разбураліся б і сталі б слабейшымі.
Не сакрэт, што старажытныя егіпцяне былі добрымі інжынерамі, пра гэта сведчаць збудаваныя піраміды, якія існуюць дагэтуль. Аднак некалькі запячатаных калідораў і пакояў усярэдзіне пірамідаў маглі быць закінутыя будаўнікамі праз сваю нестабільнасць. Гэта вяртае нас да пытання, што да гэтага часу не ясна, ці былі дадатковыя бакі Вялікай піраміды наўмысным выбарам дызайну для даўгавечнасці ці простай выпадковасцю.