Воіны брыгады «Помста» падарвалі БМП, а таксама легкавыя і грузавыя аўтамабілі расейцаў
1- 23.11.2024, 12:19
- 1,586
Відэа баёў у Луганскай вобласці.
Аператары бамбавікоў камендатуры РУБпАК «Фенікс» брыгады «Помста» прадаўжаюць знішчаць ворага на Луганшчыне.
Так, цягам двух дзён, у раёне Крамянной і Серабранскага лясніцтва ўзарваная баявая машына пяхоты праціўніка, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, спалены палявы склад боекамплекту, пашкоджаныя і знішчаныя інжынерна-фартыфікацыйныя збудаванні акупантаў. Таксама вораг панёс страты і ў жывой сіле.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале 3-га памежнага атрада імя Героя Украіны палкоўніка Яўгена Пікуса, інфармуе Цензор.НЕТ.