У горадзе Часіў Яр ліквідавалі расейскага прапагандыста Бучаева
7- 23.11.2024, 11:35
- 7,120
Ён быў прадусарам тэлеканала Сіманьян.
У горадзе Часіў Яр Данецкай вобласці Сілы абароны Украіны ліквідавалі расейскага прапагандыста, прадусара тэлеканала RT Магамеда Бучаева, якім кіруе Маргарыта Сіманьян.
27-гадовы Бучаеў загінуў, як сцвярджаецца, 17 лістапада падчас штурму Часівага Яра. Вядома, што ён пайшоў у акупацыйнае войска «добраахвотнікам», паведамляе nv.ua.
Да гэтага ён тры гады працаваў на прапагандысцкім канале RT.