Украінскі спецназ учыніў вокамгненны разгром расейцаў пад Курскам
1- 23.11.2024, 10:08
- 9,414
Атака стала поўнай нечаканасцю для ворага.
Украінскія воіны прадаўжаюць аперацыю на тэрыторыі Курскай вобласці. На днях байцы Сілаў спецаперацый Украіны падчас выведкі вынікова штурмавалі варожыя пазіцыі ў гэтым расейскім рэгіёне.
Дзесяць акупантаў былі ліквідаваныя, яшчэ трое папоўнілі абменны фонд. Відэа баявой працы апублікавалі на Facebook-старонцы ССА.
«Падчас вядзення спецыяльнай выведкі на Куршчыне воіны 8 палка спецыяльнага прызначэння ССА імя Князя Ізяслава Мсціславіча здзейснілі налёт на пазіцыі ворага. Аператары ССА вокамгненна знішчылі 10 акупантаў, яшчэ трое папоўнілі абменны фонд», – гаворыцца ў паведамленні.
На апублікаваных кадрах відаць, як украінскія абаронцы знішчаюць захопленых на пазіцыях акупантаў.
Трое расейцаў аказаліся разумнейшымі за астатніх «таварышаў» і здаліся ў палон. У адказ на пытанне ўкраінскага воіна, куды падзеліся астатнія расейскія вайскоўцы, палонныя адказалі, што «ўсіх знішчылі яшчэ ноччу».