Расея прызнала гібель маракоў затопленага БДК «Новачаркаск»
15- 14.11.2024, 21:56
- 12,748
Карабель быў атакаваны ў бухце Феадосіі.
У расейскім Новачаркаску адкрылі мемарыяльную дошку з імёнамі 34 загінулых маракоў на патопленым падчас удару ўкраінскіх вайскоўцаў вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск» у бухце Феадосіі.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Astra са спасылкай на маці аднаго з загінулых вайскоўцаў Элу Васільеву.
Яна апублікавала фота дошкі з імёнамі загінулых і ордэна мужнасці, якім пасмяротна ўзнагародзілі яе сына, Усевалада Курбатава.
Афіцыйна паведамлялася толькі пра двух загінулых – 64-гадовую ахоўніцу порта Надзею Тоўшчыну і 22-гадовага матроса Ігара Мешчаракова. Пазней сталі вядомыя імёны яшчэ чатырох «зніклых без вестак» і аднаго загінулага пасля ракетнай атакі матросаў.