10 снежня 2024, aўторак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў у Курскай вобласці з'явіўся новы вораг

4
У расейцаў у Курскай вобласці з'явіўся новы вораг

Даводзіцца ствараць спецыяльныя падраздзяленні.

Кіраўнік Глушкаўскага раёна Курскай вобласці РФ Павел Залатароў паведаміў пра стварэнне аператыўных групаў для барацьбы з марадзёрствам і крадзяжамі, піша The Moscow Times.

Ён расказаў пра сустрэчу з ваеннай паліцыяй, на якой абмяркоўвалася праблема марадзёрства, якая, «на жаль, існуе». Паводле словаў чыноўніка, супрацоўнікі паліцыі сфармавалі некалькі патрульных групаў для кантролю абстаноўкі на вуліцах і прадухілення злачынстваў.

«Ёсць вынікі гэтай працы. Некаторыя асобы (не будзем называць іх прозвішчы) перададзеныя ў паліцыю. У іх выяўленая зброя і чужая маёмасць», – напісаў кіраўнік раёна. Ён таксама звярнуўся да кіраўніка ваеннай паліцыі з просьбай узмацніць начное патруляванне і ўвесці прапускны рэжым у населеных пунктах раёна, выказаўшы надзею на стабілізацыю сітуацыі.

Пры гэтым Залатароў падкрэсліў, што «з першых дзён эвакуацыі» ён неаднаразова ўзнімаў пытанне пра неабходнасць прысутнасці ваеннай паліцыі на памежнай тэрыторыі.

11 лістапада агенцтва ТАСС выпусціла нататку, у якой сцвярджалася, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта разрабавалі дамы ў Глушкаўскім раёне Курскай вобласці. У матэрыяле, сярод іншага, гаварылася, што ад дзеянняў УСУ пацярпелі жыхары самога пасёлка Глушкава. Аднак неўзабаве «ваенныя карэспандэнты» (Раман Сапонькаў; тэлеграм-канал «Romanov Лайт») звярнулі ўвагу, што пасёлак знаходзіцца пад кантролем УС РФ і ніколі не быў заняты ўкраінскімі вайскоўцамі. Пасля гэтага ТАСС унесла праўкі ў нататку, замяніўшы «пасёлак Глушкава» на «адно з сёлаў Глушкаўскага раёна».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках