Візіт Лукашэнкі ў Маскву ператварыўся ў тролінг
18- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 9.10.2024, 15:24
- 40,110
Прадаваць Крамлю абсалютна няма чаго.
Паўтара дня ў Маскве не прынеслі Лукашэнку нічога, акрамя тролінгу і насмешак.
На фота дроў, якія нібыта актыўна сек сіняпалы, Крэмль адказаў некалькімі відэа. То з відавочнай дыхавіцай даюцца адказы на пытанні роzzійскіх прапагандыстаў, то замест таго, каб ісці з усімі па сходах сіняпалы карыстаецца ліфтам, каб падняцца на другі паверх.
Гісторыя з самалётам, які ці то зламаўся, ці адправілі ў Менск, каб яго не абслужылі, як борт Прыгожына, таксама не дадае настрою.
Сёння ў недакурка дзень пачнецца з нарады аб ахове здароўя. Пагадзіцеся, смешная прэлюдыя, перш чым уручыць ордэн пенсіянера сіняпаламу брату.
Бессістэмная мітусня прывяла да наступстваў і на ўсходнім флангу. 7-ы тэрмін не ўхвалены, а вось за словы аб добрых кантактах з украінцамі давядзецца яшчэ і адказаць. Прадаваць Крамлю абсалютна няма чаго, а акно на Захадзе імкліва зачыняецца. Тым больш, што Крэмль старанна забірае ўсе элементы для гандлю ў свае рукі.
Telegram-канал "Нік і Майк"