Расейцы не пусцілі ў Беларусь пшаніцу
8- 15.10.2024, 17:15
- 5,226
Груз спынілі ў Злынкаўскім раёне.
25 тон пшаніцы з Расеі не даехалі да Беларусі на мінулым тыдні.
Аўтамабіль з грузам спынілі ў Злынкаўскім раёне супрацоўнікі расейскай мытні і перадалі яго Рассельгаснагляду. Пры праверцы высветлілася, што 25 тон пшаніцы мяккіх сартоў везлі ў Беларусь з несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам.
Вываз грузу з РФ быў забаронены, паведамляе Управа Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.