19 верасня 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

93
У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

Міністэрства юстыцыі рыхтуе законапраект.

Міністэрства юстыцыі Латвіі падрыхтуе законапраект, які забараняе знаходжанне ў Латвіі зарэгістраваных у Беларусі і Расеі транспартных сродкаў, паведамляе агенцтва LETA са спасылкай на міністра юстыцыі Інэсэ Лібіня-Эгнэрэ.

Кіраўніца латвійскага Мінюста растлумачыла, што, калі на працягу трох месяцаў транспартны сродак не будзе перарэгістраваны або вывезены з Латвіі, ён будзе канфіскаваны.

"Калі транспартныя сродкі з расейскімі і беларускімі нумарамі не будуць своечасова перарэгістраваныя, магчыма, іх могуць канфіскаваць на карысць Украіны, якая падтрымлівае сваё войска на перадавой", - падкрэсліла міністр.

У Латвіі растлумачылі, што законапраект падрыхтаваны на базе тлумачэнняў Еўракамісіі, згодна з якімі ўсе рэчы, набытыя ў Расеі і якія падпадаюць пад санкцыйныя рэгуляцыі, у тым ліку аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю краін Еўразвязу. Запланаваныя ў Латвіі змены таксама прадугледжваюць забарону на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў Беларусі, з улікам санкцый, уведзеных ЕЗ супраць Беларусі.

Нагадаем, раней у Латвіі забаранілі ўезд у краіну аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расеі.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках